Гаворка ідзе менавіта пра перадачу, а не продаж кантрольнага пакета акцый «Гродна-Азот». Сама схема складаецца з дзвюх частак. Першая мяркуе продаж стратэгічнаму інвестару 25% +1 акцыя «Гродна-Азот». Меркаваную цану гэтага пакета Кузняцоў не назваў.

Другая частка схемы зводзіцца да таго, што пакупнік блокпакета можа атрымаць яшчэ 25% акцый прадпрыемства ў траставае ўпраўленне пры выкананні наступнай умовы: інвестыцыі ў «Гродна-Азот» у аб'ёме $,6 млрд: 1,2 млрд — на будаўніцтва новага азотнага комплексу, 400 млн — на мадэрнізацыю дзейных магутнасцяў.

Кіраўнік Дзяржкаммаёмасці не ўдакладніў, на працягу якога тэрміну ад куплі блокпакета інвестар павінен выканаць інвестыцыйныя ўмовы, а таксама як пасля выканання ўсіх умоваў будуць трансфармаваныя адносіны інвестара з уладамі ў частцы 25% пакета акцый, перададзеных у давернае кіраванне. Па словах Кузняцова, дэталёвая прапрацоўка гэтай схемы яшчэ толькі завяршаецца.

У лік стратэгічных інвестараў будуць дапушчаны толькі тыя замежныя (чытай — расійскія) кампаніі, якія валодаюць уласнай сыравінай — прыродным газам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?