У Барыспалі актывісты з бітамі разбілі і не пусцілі ў Кіеў шэсць аўтобусаў з міліцыянтамі і работнікамі падатковай службы ў грамадзянскай вопратцы. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ўкраінскага тэлеканала 1+1.

Машыны з крымскімі міліцыянтамі і падаткавікамі рухаліся ў бок сталіцы. Мужчыны і жанчыны ў касках, з бітамі і палкамі перакрылі галоўную вуліцу Барыспаля, атачылі аўтобусы і пачалі выбіваць шкло, праколваць колы і даставаць з аўтобусаў дакументы сілавікоў.

Сярод «трафеяў» актывістаў — міліцэйская форма, кайданкі, крэдытныя карткі, баявыя кулі і звычайнае мужчынскае адзенне. Аўтобусы паехалі ў зваротным ад Кіева кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0