Акурат перад адкрыццём сезону вандровак, з’явілася беларуская версія папулярнага навігацыйнага прыкладання OsmAnd для Android.

Зручная праграма для падарожжаў дапамагае зарыентавацца на незнаёмай мясцовасці, знайсці цікавыя аб’екты на мапе і атрымаць карысную турыстычную інфармацыю пра гэтыя аб’екты.

Мінскі праграміст распрацаваў беларускую мапу і навігацыю OsmAnd, якія працуюць у кірылічным і лацінкавым варыянце. Навігацыя мае дадатковыя ўласцівасці: гаворыць голасам на добрай беларускай мове, і яе можна выкарыстоўваць як звычайны навігатар у аўтамабілях.

Беларуская мапа распрацаваная не толькі для OsmAnd, а з'яўляецца мапай у вольным праекце OpenStreetMap, што дазваляе яе выкарыстоўваць у іншых праграмах. Алесь Булойчык падзяліўся навіной у беларускай суполцы by-mova.livejournal.com, дзе падрабязна растлумачыў асаблівасці ўсталёўкі прылады. Усталяваць бясплатную беларускую версію праграмы можна адсюль: OsmAnd. Альбо, калі жадаеце падтрымаць праект грашыма то OsmAnd+.

Над перакладам мапы Беларусі і навігацыяй да яе Алесь працаваў два месяцы, таму на дадзены момант мапа перакладзена прыкладна на 50%:

«Гэта толькі пачатак працы, і зараз патрэбныя перакладчыкі» — распавядае Алесь Булойчык пра цяперашні этап праекту.

Усіх, хто жадае прыняць удзел у дапрацоўцы, Алесь запрашае на сувязь праз [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?