На паседжанні зарэгістравалася 227 дэпутатаў, у тым ліку каля 40 дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў. Выглядае, што на бок апазіцыі перайшло досыць парламентароў для легітымнай змены ўлады.

Дэпутаты сабраліся яшчэ гадзіну таму і ўвесь гэты час чакалі кворуму. Яны збіраюцца разгледзець пытанне пра пераход Украіны да парламенцка-прэзідэнцкай формы кіравання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0