Еўрапейскі саюз вырашыў увесці візавыя і фінансавыя санкцыі супраць вінаватых ва ўжыванні неверагоднага гвалту ва Украіне. Пра гэта заявілі кіраўнікі Еўрасаюза падчас сустрэчы ў Брусэлі.

Герман ван Рампей заявіў, што ў ЕС ёсць кансенсус аб неабходнасці пакараць вінаватых у смерці людзей ва Украіне.

Паводле яго слоў, павінны быць выкарыстаны магчымыя і немагчымыя сродкі, каб прымусіць да дыялогу ўсе бакі канфлікту ў Кіеве.

«Мы павінны зразумець, якія механізмы будуць эфектыўнымі. Мы ўводзім візавыя санкцыі за неймавернае выкарыстанне сілы — гэта адзін адказ. Іншы адказ — фінансавыя», — заявіў Рампей.

Ён лічыць, што ва Украіне варта абраць новага прэзідэнта і новы парламент.

Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Барозу заявіў, што галоўнай задачай цяпер з'яўляецца дээскалацыя канфлікту.

«Мы не можам забыцца на трагічныя смерці апошніх дзён. Менавіта таму міністры сабраліся, каб увесці санкцыі ў дачыненні да тых, хто адказвае за гвалт», — заявіў Барозу.

Паводле яго слоў, ён размаўляў з кіраўнікамі Францыі і Германіі, і Ангела Меркель і Франсуа Аланд зацікаўлены, каб людзі ва Украіне не гінулі і каб вінаватыя ў смерці былі пакараныя.

Як удакладніў дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Рыгор Няміра, гаворка ідзе яшчэ і пра сілавы блок санкцый у дачыненні да кіраўнікоў сілавых ведамстваў, якія ініцыявалі гвалт ва Украіне.

Эканамічныя санкцыі закрануць прадстаўнікоў бізнэсу, якія да гэтага часу падтрымліваюць рэжым, што парушае правы чалавека. Палітычны блок санкцый павінен закрануць дэпутатаў і кіраўнікоў АП Януковіча, датычных да прыняцця законаў 16 снежня і сілавых акцый у апошнія дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?