Як стала вядома Tribuna.com, гандбольны клуб «Дынама» (Мінск) у хуткім часе можа спыніць сваё існаванне.
«Чакаем адказу з канцэрна («Белнафтахім»). Дадуць грошай — будзем існаваць. Не дадуць — не будзем. Гэта стане вядома на наступным тыдні. Пакуль ніякай іншай інфармацыі няма», — пракаментаваў інфармацыю генеральны дырэктар клуба Міхаіл Маеўскі.
Па звестках Tribuna.com, дынамаўцы могуць не дагуляць сезон у чэмпіянаце Беларусі, а вось заключны матч у Лізе чэмпіёнаў — 23 лютага з «Вакерам» — правядуць дакладна. У клубе маюцца затрымкі па выплаце заробкаў.
0
0
0
0
0
0