Лідэр партыі «УДАР» Віталь Клічко заяўляе, што ніякія дамоўленасці па вырашэнню крызісу ў краіне яшчэ не дасягнута.

«Калі ў нас будзе вынік - мы пра яго раскажам… Пакуль ніякіх вынікаў», - сказаў ён у чацвер вечарам па выніках перамоў з міністрамі замежных спраў Германіі, Францыі, Польшчы.

Паводле яго слоў, перамовы працягваюцца, абмяркоўваецца некалькі прапаноў.

Клічко выказаў надзею, што ў бліжэйшыя час будуць вынікі.

«Прыняцце рашэння залежыць ад прэзідэнта. І пасля гэтага мы зможам нешта сказаць», - запэўніў ён.

Клічко таксама чакае, што канкрэтныя рашэнні будуць прыняты ў ноч на пятніцу.

«Я спадзяюся, у нас будзе вынік ноччу», - сказаў ён.

Лідар «Удара» адмовіўся адказваць на пытанне журналістаў, ці будзе сёння сустрэча ў апазіцыі з прэзідэнтам Віктар Януковічам.

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс- Украіна», кіраўнік фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк і лідар ВА «Свабода» Алег Цягнібок пакінулі будынак прадстаўніцтва ЕС у Кіеве, дзе адбылася сустрэча, не пагутарыўшы з журналістамі.

Міністры замежных справаў Польшчы, Германіі і Францыі яшчэ не выходзілі.

Раней прэм'ер Польшчы Дональд Туск заявіў, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас перамоваў з прадстаўнікамі ЕС выказаў гатоўнасць правесці датэрмінова выбары ў бягучым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?