Усяго патроху1313

У Лагойску ў Гайне вылавілі шчупака вагой 14 кілаграмаў

Выцягнуць яго з вады Дзмітрый Яраш адзін не змог — яму спатрэбілася дапамога калег.

Шчупаку, у якім было 3 літры ікры і 8 кілаграмаў мяса, давалі рады ўтрох.

Мужчына працуе кабельшчыкам-спайшчыкам на Мінскай філіі РУП «Белтэлекам». Сур'ёзна зімовай рыбалкай ён захапіўся каля трох-чатырох гадоў таму, да гэтага рыбачыў у асноўным летам.

— Такі вялікі трафей у мяне ўпершыню, — дзеліцца Дзмітрый Яраш. — Раней маім асабістым рэкордам быў шчупак вагой 5200 грамаў, і таксама на зімовай рыбалцы. Паклёўкі я чакаў з раніцы, некалькі разоў памяняў жыўца — спачатку лавіў на акуня, потым на плотку. Пакуль яна падплыла да лункі, я гуляўся з ёй хвілін 15. Ведаеце, — дзеліцца ўражаннямі мужчына, — я б таго шчупака адзін не выцягнуў — такога ён быў памеру! Тады я паклікаў сваіх калег-рыбакоў, мы яе забагрылі і так трыма баграмі і трымалі. Ну і, акрамя таго, у яго пашча ў лунку не праходзіла. Давялося дадаткова яе свідраваць.

Пра злоўленага шчупака Дзмітрый кажа з гонарам. Паводле яго словаў, ён пабіў рэкорд ракі Гайны, які да гэтага дня трымаўся на адзнацы 13 кілаграмаў 800 грамаў.

— Гэта рэдкі экзэмпляр, — адзначае рыбак. — Па маіх падліках, рыбе каля 15 гадоў. Я гэта ведаю, таму што звычайна шчупак вырастае да васьмі-дзевяці кілаграмаў за 15 гадоў, а тут — самі бачыце. Дадому я яе пацягнуў у бульбяным мяшку, — дадае ён. Па словах суразмоўцы, калі ў вялікім мяшку ён прынёс рыбу дадому, жонка яму не паверыла.

— Я зайшоў у кватэру і адразу рыбу ў ванну паклаў. А жонка не паверыла — у яе быў шок, — смяецца Зміцер. — Яна мне кажа: «Гэта не шчупак! Такіх вялікіх не бывае!» З такой нагоды ў Лагойск з Мінска каля 22.00 прыехаў мой швагер. Хацеў на ўласныя вочы ўбачыць.

Дарэчы, па прызнанні жонкі Дзмітрыя Вольгі Яраш, гэта быў сапраўдны падарунак да Дня закаханых. З мяса рыбы Дзмітрый зрабіў фарш, ікру засаліў. А вось галаву пакіне для пудзіла, якое збіраецца зрабіць.

— Вы што, — кажа ён, — гэта такі трафей!

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер3

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер3

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць