Дзяўчыны, якія выконваюць рабскую працу ў цэнтры сталіцы, цягаюць плітку для ходнікаў — навучэнкі Менскага будаўнічага каледжу №53 (былое ПТВ), атрымліваюць спэцыяльнасьць «маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык».

Зараз яны на практыцы, дапамагаюць будаваць ходнікі ў якасьці падсобных работніц — выконваюць цяжкую фізычную працу. Па іх словах, на практыку па спэцыяльнасьці нідзе не бяруць, бо няма месцаў. Таму каледж разьмеркаваў «на плітку», нават не пытаючы, ці згодныя яны так працаваць.

Яраслаў Сьцешык, фота аўтара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0