Гэтыя выкладчыкі ўтвораць асноўны выкладчыцкі склад універсітэта. З імі будуць падпісаныя дамовы на пяць гадоў з магчымасцю іх працягнуць. Неабходнае патрабаванне — знаходжанне ў Вільні.

Прапануецца пяць вакансій прафесараў, восем — дацэнтаў і чатыры — лектараў.

У Дэпартамент медыяў ЕГУ — найбуйнейшы ва ўніверсітэце як па колькасці акадэмічных праграм, так і па колькасці студэнтаў — будзе нанятая найбольшая колькасць пастаянных выкладчыкаў (восем). У тры астатнія вышэйзгаданыя дэпартаменты будзе нанята па тры пастаянныя выкладчыкі.

Выкладчыкі будуць прысвячаць свой час як працы са студэнтамі, так і навукова-даследчай дзейнасці. Чакаецца, што яны будуць рабіць унёсак у развіццё акадэмічных праграм ЕГУ, а таксама ініцыяваць і кіраваць навукова-даследчымі праектамі.

Па словах рэктара і заснавальніка ЕГУ Анатоля Міхайлава, пастаянныя выкладчыцкія пасады ўводзяцца ў межах праграмы інстытуцыйнай рэформы, распрацаванай з мэтай паляпшэння якасці і прывядзення ўніверсітэта ў адпаведнасць з нацыянальнымі і еўрапейскімі нормамі.

«Патрэба ўніверсітэта ў ядры пастаянных выкладчыкаў стала відавочнай ужо некаторы час таму. Часовыя працоўныя дамовы, заключаныя ў перыяд, калі не чакалася такога доўгага выгнання ўніверсітэта, павінныя быць замененыя на больш стабільныя.

Студэнтам неабходныя выкладчыкі, якія заўсёды на месцы, да якіх у любы момант можна звярнуцца і якія цалкам прысвячаюць сябе ўніверсітэту ў плане выкладання, навуковых даследаванняў і ўдзелу ў жыцці акадэмічнай супольнасці.

Выкладчыкі, у сваю чаргу, змогуць скарыстацца новымі перавагамі, якія прадстаўляе ўніверсітэт, у тым ліку сацыяльнымі гарантыямі і льготамі, што вынікаюць з пастаянных працоўных дамоваў», — сказаў Міхайлаў.

Адміністрацыя чакае, што многія выкладчыкі, якія цяпер працуюць у ЕГУ, пададуць заяўкі на пастаянныя пасады, якія ўводзяцца ўпершыню пасля пераезду ўніверсітэта ў Вільню пасля гвалтоўнага закрыцця ў Мінску. Аднак конкурс адкрыты, і заяўкі ад старонніх кандыдатаў таксама вітаюцца.

Новы выкладчыцкі склад пачне выконваць свае працоўныя абавязкі з 1 кастрычніка 2014 г. — ад пачатку восеньскага семестра ў ЕГУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0