Каб прымусіць бакі падпісаць дамоўленасці, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі гаварыў жорстка.

Так, выходзячы пасля перамоваў, ён казаў: «Калі вы гэта не падтрымайце, у вас будзе ваеннае становішча, будзе войска. Вы ўсе мёртвыя будзеце», — сказаў Сікорскі.

Як распавёў «Украінскай праўдзе» Аляксей Гарань, якому Сікорскі якраз і адрасаваў свае словы, яны размаўлялі пра магчымае вырашэнне сітуацыі.

«Я выступаў на пасяджэнні і казаў, што з нашага боку мы хацелі запісаць нашмат больш патрабаванняў да Януковіча у гэтым пагадненні. Падчас пасяджэння ён адказаў, што гэта максімум з таго, што можна зрабіць. А ён адказаў, што гэта адцягвае краіну ад вайны», — распавёў Гарань.

«Падчас пасяджэння Сікорскі сказаў, што як паляк ён памятае, як у Польшчы ўводзілі ваеннае становішча, як пацярпела шмат людзей. Я тады падышоў і сказаў, што ён як паляк павінен ведаць добра, што такое Мюнхенскае пагадненне, якое адкрыла шлях да паглынання Чэхаславакіі ў пачатку Другой сусветнай вайны», — распавёў ён.

«Я яму сказаў, што я спадзяюся, што такога не будзе. Ён сказаў, што я памыляюся, і гэта адцягвае краіну ад крывавага канфлікту. На што я сказаў, што будзем спадзявацца», — растлумачыў Гарань.

Ён нагадаў, што Мюнхенскае пагадненне было падпісана з Вялікабрытаніяй, Францыяй, Германіяй і Італіяй з нагоды таго, што Чэхаславакія аддае Гітлеру адну з абласцей, а праз год пасля гэтага Гітлер захапіў Чэхаславакію, а затым напаў на Польшчу. То бок Мюнхен — гэта пазіцыя, якая адкрывае агрэсару шлях да агрэсіі», — нагадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?