На ганку тэатра сабраліся пад тры дзясяткі чалавек: акторы-«коласаўцы» і супрацоўнікі тэатра, а таксама студэнты тэхналагічнага ўніверсітэта і вучні сярэдняй школы № 21, запрошаныя арганізатаркай — акторкай Настассяй Чыстабаевай.

На вачах у мінакоў удзельнікі флэшмобу склалі «жывы верш» са словаў, напісаных на аркушах паперы. А потым раздавалі мінакам чырвоныя шарыкі і папяровыя сэрцайкі з вершамі беларускіх паэтаў і напамінам пра тое, што 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. А таксама з запрашэннямі на бліжэйшыя спектаклі.

Рэпэртуар Беларускага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа заўжды быў выключна беларускамоўны. Дарэчы, усе пастаноўкі яшчэ аднаго папулярнага ў віцяблянаў тэатра «Лялька» — таксама на роднай мове.

Але падчас флэш-мобу ўпершыню акторы калектыўна звярнуліся па-беларуску да жыхароў Віцебска па-за межамі глядзельнай залі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0