Палкоўнік Уладзімір Арчакоў прызначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лютага, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Раней Арчакоў займаў пасаду начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі па Віцебскай вобласці.
У сваю чаргу генерал-маёр Аляксей Ялфімаў вызвалены ад пасады намесніка дзяржсакратара і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце.
Палкоўнік Сяргей Феактыстаў прызначаны начальнікам упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці.
0
0
0
0
0
0