У Абухоўскім раёне Кіеўскай вобласці адбылося ўзгаранне ў будынку, які належыць палітыку і алігарху Віктару Медзведчуку.
«Міліцыя атрымала паведамленне аб пажары», — распавёў начальнік прэс-службы міліцыі Кіеўскай вобласці Мікалай Жуковіч.
Ён дадаў, што цяпер пажарныя тушаць агонь, а міліцыя выехала на месца здарэння.
* * *
Віктар Медзвядчук быў кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта пры Леанідзе Кучме, лічыцца адным з арганізатараў фальсіфікацый на выбарах у 2004 годзе, якія скончыліся Аранжавай рэвалюцыяй. Ягоную дачку хрысціў Уладзімір Пуцін і жонка Дзмітрыя Мядзведзева.
Багацце Медзведчука пазалетась ацэньвалася ў $250 мільёнаў.