Чарговы выпуск «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь-1» быў тэматычным, яго прысвяцілі падзеям ва Украіне.

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька звыкла абураўся еўрапейскім і амерыканскім імперыялізмам і рабіў выгляд, што шчыра не разумее, чаму Віктар Януковіч так і не ўжыў сілы. Рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч традыцыйна займаў больш узважаную пазіцыю і наракаў на вашывасць украінскай улады. Астатнія ўдзельнікі былі масоўкай.

Другім аспектам перадачы было пытанне палітвязняў у інтэрпрэтацыі ізраільскага пасла Шагала. У сувязі з гэтым Генадзь Давыдзька працытаваў артыкул Змітра Панкаўца, апублікаваны ў папяровай версіі «Нашай Нівы». Для гэтага кіраўнік БТ упершыню за праграму перайшоў на беларускую мову.

А пасля Давыдзька прарэкламаваў яшчэ і «Еўрарадыё», зачытаўшы цытату пра колькасць палітвязняў у Беларусі.

Павел Якубовіч узгадаў гісторыю палітвязня Малчанава, які быў асуджаны за крадзеж металалому.

Галоўны рэдактар «СБ» выказаў упэўненасць, што Малчанава чакае яшчэ не адна адседка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?