У сувязі з наплывам экскурсантаў у раскошны палац Януковіча ў Міжгор'і пад Кіевам, на Дняпры, туды прывезлі палявую кухню.

Унутр палацаў людзей не пускаюць, іх ахоўваюць байцы самаабароны Майдану.

Актывісты звярнуліся с просьбай да людзей падвезці прадукты для звяроў у заапарку, які трымаў Януковіч.

На дарозе ў Міжгор'е выцягнуўся кіламетровы затор машын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0