Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі і Германіі дамовіліся сёння падтрымаць новы ўрад Украіны і спрыяць вылучэнню фінансавання ад Міжнароднага валютнага фонду.
Пра гэта на сваім Twitter напісаў кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Уільям Хейг.
«Дамовіўся сёння з міністрам замежных спраў Штайнмаерам падтрымаць новы ўрад ва Украіне і дапамагчы з атрыманнем жыццёва неабходнага фінансавання ад МВФ», - напісаў ён.