Беларускі МЗС абвяргае інфармацыю пра ўкрыванне украінскіх чыноўнікаў высокага рангу ў Беларусі.

«У сувязі з паведамленнямі, якія з'яўляюцца ў асобных сродках масавай інфармацыі, аб тым, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь хаваюцца высокапастаўленыя чыноўнікі і палітычныя дзеячы Украіны, і пагрозамі, што паступаюць у гэтай сувязі ў адрас пасольства Беларусі ў Кіеве, заяўляем, што дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Такіх асоб на тэрыторыі Беларусі няма, — гаворыцца ў паведамленні МЗС. — Міністэрства замежных спраў Беларусі разглядае падобныя інсінуацыі як наўмысную правакацыю «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?