Памежнікі не далі экс-генпракурору Украіны Віктару Пшонку і былому міністру даходаў і збораў Аляксандру Кліменку пакінуць межы краіны.
У адпаведнасці з даручэннем праваахоўных органаў яны былі спыненыя ў аэрапорце ў пункце пропуску «Данецкавія», заявіў прадстаўнік Дзяржпагранслужбы. У праве вылету за мяжу ім было адмоўлена.
Па словах прадстаўніка Дзяржпагранслужбы, ахова, якая суправаджала Пшонку і Кліменку, «аказала фізічны супраціў памежнаму нараду, што дазволіла ім пакінуць тэрыторыю аэрапорта».
Паўторную спробу вылецець з Украіны экс-генпракурор і экс-міністр прадпрымаць не сталі.