Пра гэта выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў праз тэлефон Пятаму каналу.
Ён таксама паведаміў, што краіну спрабавалі пакінуць былы генпракурор Пшонка і в.а. міністра падаткаў і збораў Кліменка. Пры спробе затрымання іх памежнікамі ахоўнікі адкрылі страляніну ў віп-зале Данецкага аэрапорта. У выніку яны схаваліся.
Краіну пакінуў, затое, былы першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады камуніст Калетнік. Ён вылецеў з Сімферопаля. Яго выпусцілі, бо як дэпутат ён мае недатыкальнасць.