Вызваленая былая віцэ-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка прыехала на Майдан. Стан яе здароўя кепскі, Цімашэнку перасоўваюць на інвалідным вазку. Натоўп вітаў яе выхад на сцэны авацыямі і скандаваннем «Юля-Юля!»

«Сёння ў нас з вамі ёсць некалькі важных задач… Ні ў якім выпадку вы не маеце права сысці з Майдана пакуль не завершыцца ўсё, што вы сабе запланавалі зрабіць у краіне. Вы гарантыя, вы тая сіла, якая не дасць нікому адступіць назад «, - заявіла яна на Майдан Незалежнасці.

У сваім паўгадзінным выступе Цімашэнка прысароміла ўсіх палітыкаў і папрасіла ад іхняй асобы прабачэння ва ўсіх прысутных.

«Я сярод вас буду першым гарантам, што больш ніхто не будзе хадзіць шляхамі, якімі раней хадзілі палітыкі. Я буду гарантам, што нічога не будзе вялікую адбывацца ў кулуарах. І я таксама скажу, што я цяжка каюся. Я павінна папрасіць прабачэння перад вамі за ўсіх палітыкаў. Палітыкі, незалежна ад партый, былі нічога не вартыя. І я хачу зрабіць усё, каб вы ўбачылі іншых. І каб вы былі неад'емнай часткай новай Украіны. І мы гэта з вамі зробім», - заявіла яна.

Нагадаем, сёння Юлія Цімашэнка была вызваленая з бальніцы ў Харкаве, дзе апошні час адбывала турэмны тэрмін. Адразу ж яна заявіла пра прэзідэнцкія амбіцыі.

На Майдане ўвечары ў суботу сабралася некалькі сотняў тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0