У нядзелю будзіць тата:
«Прачынайся, кот мурзаты!»
Мы ідзём галасаваць,
Прэзыдэнта абіраць.
Ёсьць у сьпісе кандыдатаў
Добры дзядзька барадаты.
З татам бюлетэнь чытаем,
У квадрацік крыжык ставім.
У дзень сонечны, вясновы
Прэзыдэнт хай прыйдзе новы!