Парламент Украіны прыняў пастанову «Аб ўскладанні на старшыню Вярхоўнай Рады Украіны абавязкаў прэзідэнта Украіны ў адпаведнасці з артыкулам 112 Канстытуцыі Украіны» (Рэгістрацыйны нумар 4204).

За гэтае рашэнне прагаласавалі 285 з 339 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сесійнай зале.

Пастановай прадугледжана ўскласці абавязкі прэзідэнта Украіны на старшыню ВР на перыяд да выканання абавязкаў Прэзідэнта Украіны зноў кіраўніком дзяржавы.

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ва Украіне прызначаны на 25 мая.

Аляксандр Турчынаў (нар. у 1964 г.) — першы намеснік кіраўніка партыі «Бацькаўшчына», кіраўнік Цэнтральнага штаба БЮТ. Быў дэпутатам Вярхоўнай рады з 1998 па 2007 год. З лютага па верасень 2005 года быў кіраўніком Службы бяспекі Украіны.

З мая па лістапад 2007 года быў першым намеснікам сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Са снежня 2007 па сакавік 2010 года быў першым віцэ-прэм'ер-міністрам Украіны.

22 лютага 2014 года абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?