Вярхоўная Рада Украіны адмяніла закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі ад 3 ліпеня 2012 г аўтарства рэгіянала Вадзіма Калеснічэнкі. За адпаведны законапраект прагаласавалі 232 народныя дэпутаты.

Закон прадугледжвае магчымасць афіцыйнага двухмоўя ў рэгіёнах, дзе колькасць нацменшасцяў перавышае 10%.

Пасля прыняцця гэтага закона ў 2012 годзе ва Украіне пракацілася хваля мітынгаў і акцый пратэсту ў падтрымку і ўкраінскай, і расійскай моваў.

Разам з тым пасля ўступлення ў сілу 10 жніўня шэраг абласных і мясцовых саветаў прынялі рашэнне аб прызнанні расійскай мовы рэгіянальнай.

Таксама рэгіянальнымі ў заходніх рэгіёнах былі прызнана венгерская мова, малдаўская і румынская.

Сёння пасяджэнне ВР скончана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?