Расійскі фантаст Сяргей Лук'яненка выказаўся ў сваім «Жывым Журнале» наконт падзеяў ва Украіне: 

«… Ну і для ўкраінскіх пісьменнікаў-фантастаў. Для некаторых — і яны выдатна ведаюць, да каго менавіта я звяртаюся …

Слаўце байцоў майдана і насіце ім піражкі, прыдуркі.

Але калі хоць адна з пісьменніцкіх «персон», што славілі майдан і майданутых, якія пры тым пішуць па-руску і друкуюцца ў Расіі, захоча з'явіцца на расійскіх канвентах — я буду супраць. Захоча публікавацца ў Расіі — прыкладу ўсе сілы, каб перашкодзіць.

Будзьце паслядоўнымі, мярзотнікі! Я з гэтага часу ва Украіну не езджу, ва ўкраінскіх канвентах не ўдзельнічаю, перакладаць свае кнігі на ўкраінскую забараняю.

Рэкамендую і вам прытрымлівацца таго ж правіла. Добра?»

Для «нармальных ўкраінцаў» ён дадаў:

«Не можаце, не хочаце, баіцеся супрацьстаяць фашысцкай поскудзі — з'язджайце. У Расію, у Беларусію. Мы вам не чужыя, а вы нам родныя.

Украіна ж ад сёньня — праклятая зямля, якая будзе тры пакаленні збываць сваю подласць і баязлівасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0