У рэзідэнцыю Віктара Януковіча выстройваюцца чэргі, як у маўзалей або першае фаст-фуд-кафэ ва Украіне.
Дом, у якім ён жыў, дзівіць сваёй пампезнасцю. А рэзідэнцыя па тэрыторыі большая за старажытны горад Вышгарад.
Чорную бухгалтэрыю сям'і, якую дасталі з вады, а гэта каля 20 тысяч дакументаў, будуць старанна вывучаць.
«Толькі адзін дакумент, які ў мяне ў руках — гэта адна кампанія Януковічаў сплаціла другой — 56 мільёнаў грыўняў (5,6 млн даляраў).
Было прысвоена не менш за 10 мільярдаў грыўняў (1 млрд даляраў),
і гэта 10 працэнтаў з таго, што мы прагледзелі», — распавядае Дзмітрый Гнап. Ён упэўнены, што самыя важныя звесткі ўсё ж такі ўдалося знішчыць.
Разам з паперамі — іншая знаходка — сотні боепрыпасаў. «Два віды пісталетаў, СВД, АКМ, АКС. Цэлую роту можна узброіць, 70-80 чалавек», — кажа Гнап.
Самаабаронаўцы ўпэўненыя, што на дне ёсць яшчэ нямала куль, ёсць і зброя, пакуль ад яе знаходзяць толькі чахлы. Ахоўнікі ўпэўненыя, уцякаючы, экс-гарант прыхапіў нямала цікавага.
Так, у калекцыі рарытэтных аўто (плошча гаража дзве тысячы метраў), дзе захоўваецца не менш за паўсотні савецкіх легкавікоў і ваеннай тэхнікі, знік каштоўны экспанат — «Хорх» 1935, такіх ва Украіне ўсяго 7 мадэляў.
На тэрыторыі рэзідэнцыі — беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Толькі шлях Януковіча ў сяло Новыя Пятроўцы адсочваўся амаль трыма дзясяткамі камер. Пад зямлёй таксама знайшлі кучу хадоў, але, іх карты няма.
Першае, што Януковіч старанна сачыў за здароўем, сведчаць уласная ферма і лабараторыя.
Усё, што піў і еў экс-прэзідэнт Украіны эксперты даследавалі на радыяцыю, праводзілі бактэрыялагічныя і біялагічныя выпрабаванні. «Вымяралі ўсё, колькі жалеза, магнію.
Ён мамалыгу любіў, вось яму прывозілі 10-15 відаў проб з іх выбіралі тую, якую ён будзе прымаць», — распавядае актывіст.
Ваду для прэзідэнта чысцілі мінімум дванаццаццю ступенямі ачысткі.
Уласная АЗС, прынамсі дзве кацельні, стайня, заапарк, лазні, гасцявыя дамы і нават племянны кіналагічны цэнтр закрытага цыклу. Тут — 15 сабак англійскага і тыбецкага мастыфаў і каўказцы. Шчанюкоў тут гадавалі выключна для падарункаў, кажа кінолаг.