Снайперамі на Інстытуцкай у Кіеве былі байцы падраздзялення спецаперацый УВ і спецпадраздзялення «Амега», а дапамогу ў падрыхтоўцы спецаперацыі аказваў былы першы намеснік ГРУ Расійскай Федэрацыі. Пра гэта заявіў дэпутат Генадзь Маскаль, які прывёў дакументы, атрыманыя з дапамогай работнікаў СБУ і МУС.

«Матэрыялы аб злачыннай дзейнасці праваахоўнікаў дапамагалі збіраць на свой страх і рызыку патрыятычна настроеныя работнікі МУС і СБУ. У мяне на руках апынуліся планы спецаперацый па сілавым разгоне акцый пратэсту «Бумеранг» і «Хваля», — напісаў ён.

«Я вырашыў апублікаваць частку планаў «Хваля» і «Бумеранг» — дакументы, якія даказваюць, што снайперамі на Інстытуцкай былі байцы падраздзялення спецаперацый унутраных войскаў, якім кіруе палкоўнік С.Асавалюк, і байцы падраздзялення ўнутраных войскаў «Амега», — паведаміў Маскаль.

«Указанне на прымяненне зброі былы міністр МУС Захарчанка даў спецпадраздзяленню ГУБАЗ МУС «Сокал», — падкрэсліў ён.

Акрамя таго, ён падаў прозвішчы і нумары тэлефонаў кіраўнікоў падраздзяленняў, якія прымалі ўдзел у сілавым разгоне акцый пратэсту. «На падставе гэтых звестак Генпракуратура адкрые крымінальныя вытворчасці», — падкрэсліў ён.

«Пасля гэтага я добраахвотна перадам следчай групе ГПУ астатнія матэрыялы, якія паказваюць на датычнасць да крывавых падзей міністра МУС Захарчанкі ( які асабіста заявіў 20 лютага, што аддаў загад на выкарыстаньне баявой зброі), яго намесніка Ратушняка, начальніка дэпартамента грамадскай бяспекі МУС крыкуна, камандуючага ўнутраных войскаў МУС С.Шуляка, в.а. начальніка ГУМУС у Кіеве В.Мазана, старшыні СБУ А.Якіменкі, яго першага намесніка В.Тоцкага, начальніка УСБУ ў Кіеве і Кіеўскай вобласці Шчагалева, камандзіраў падраздзялення СБУ «Альфа», — дадаў ён.

«Дапамогу ў падрыхтоўцы спецаперацый МУС і СБУ аказваў былы першы намеснік ГРУ Расійскай Федэрацыі, які пражываў у гасцініцы «Кіеў» (яго пражыванне і харчаванне аплачвала СБУ). Украінская ўлада задзейнічала спецыяліста з Расіі, паколькі наш кіраўнік СБУ апынуўся лётчыкам, а міністр МУС — АБХССнікам», - дадаў ён.

«Усе дадзеныя расіяніна будуць прадастаўлены Генпракуратуры, а ступень яго віны хай вызначае следства. Акрамя таго, я гатовы перадаць Генпракуратуры матэрыялы, якія паказваюць, што пры сілавым разгоне акцый пратэсту МУС і СБУ дзейнічалі як арганізаваная злачынная групоўка», — паведаміў Маскаль.

«План Бумеранг і Хваля дакладваліся вышэйшаму палітычнаму кіраўніцтву краіны і уводзіўся ў дзеянне з яго ўхвалення», - адзначыў ён і выказаў насцярожанасць і абурэнне, што на сённяшні дзень, нікому з чыноўнікаў не ўручана апавяшчэнне аб падазрэнні, ніхто з іх не затрыманы і не арыштаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?