Дэпутат заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Віталий Мілонаў накіраваў адкрыты ліст міністру культуры РФ Уладзіміру Мядзінскаму з патрабаваннем забараніць канцэрт украінскага калектыву «Океан Ельзи» ў Пецярбургу. Канцэрт прызначаны на 31 сакавіка.

Мілонаў таксама папрасіў Мядзінскага ўнесці саліста Святаслава Вакарчука ў «чорны спіс» непажаданых для ўезду ў Расію асоб. Дэпутат назваў музыканта «актыўным і непрымірымым супернікам расійскай дзяржавы».

На думку Мілонава, удзельнікі «Океана Ельзи» даўно займаюць перакананыя антырасійскія і русафобскія пазіцыі.

Вакарчук, як паведамляе дэпутат, выступае супраць ўвядзення ў краіне расійскай мовы як другой дзяржаўнай.

У снежні 2013 гурт «Океан Ельзи» даў канцэрт на Майдане Незалежнасці у Кіеве. Акрамя таго, Святаслаў Вакарчук не раз прыходзіў на Майдан, каб падтрымаць мітынгоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?