Праграма мае на мэце дэманстрацыю салідарнасьці і аказаньньне маральнай і матар’яльнай падтрымкі асобам, якія з нагоды сваіх дэмакратычных поглядаў былі рэпрэсаваныя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, а так сама інфармаваньне польскай грамадзкай думкі пра парушэньне правой чалавека і грамадзяніна ў Беларусі і інцыяваньне публічнае дыскусыіі па гэтых пытаньнях.

Падтрымкай могуць карыстацца:

  • Ахвяры рэпрэсіяў (асобы якія адбылі зьняволеньне па палітычных матывах).
  • Сем’і асобаў, якія на дадзены момант адбываюць пакараньне, ці знаходзяцца пад арыштам па палітычных матывах.

Фонд прапануе:

Побыт у Польшчы на працягу двох (да чатырох) тыдняў, пад час якога магчыма:

  • Навуковая стажыроўка/практыка як ў дзяржаўных ды прыватных інстытутах і навуковых установах, гэтакжа і ў няўрадавых арганізацыях Польшчы
  • удзел у інфармацыйных спатканьнях, прысьвечаных Беларусі
  • атрыманьне мэдычнай дапамогі і матар’яльнай падтрымкі

Мэханізм прыёму заяваў:

Кандыдата на атрыманьне дапамогі можа падаць прапанаваць:

  • сам пацярпелы ці ягоныя сваякі
  • адна з беларускіх праваабарончых арганізацыяў , удзельніцаў праграмы

Неабходныя дакуманты:

  • Заявачная форма
  • Рэкамэндацыя адной з беларускіх арганізацыяў

Дакумэнтацыя дадатковая:

  • інфармацыя з прэсы ці судовыя пастановы, якія сьведчаць пра атрыманае пакараньне, а так сама пра дзейнасьць пацярпелай асобы.

Крытэры прызнаньня стыпендыяў:

Рашэньне пра выдзяленьне стыпендыяў будзе прымаць грамадзкая Рада Пргаграмаў Фонду, якая складаецца з экспертаў у справах Беларусі.

Падставай для рашэньня аб прызнаньні стыпендыі будзе зьмест формы для заяўкі.

Форма для заяўкі:

1. Імя прозьвішча пацярпелага:

2. Адрас жыхарства:

3. Месца працы/прафесія, дзейнасьць грамадзкая ці палітычная:

4. За што быў рэпрэсаваны:

5. Від рэпрэсіяў і юрыдычная падстава:

6. Рэкамендацыя ад праваабарончай арганізацыі з Беларусі:

7. Назва арганізацыі, якая рэкамедуе:

8. Прозьвішча і подпіс асобы, якая рэпрэзентуе гэтую арганізацыю:

9. Хто павінен скарыстаць з праграмы: пацярпелы/сям'я

10. У якім тэрміне можа знаходзіцца ў Польшчы:

11. Пажаданьні па праграме побыту: (тут трэба даць падрабязнаю інструкцыю, каб можна было сістэматызываць выбар у адпаведнасьці з нашымі магчымасьцямі)

12. Дата заяўкі:

13. Прозьвішча і кантактныя дадзеныя асобы, якая складала заяўку:

Заяўкі дасылаць: [email protected]

Праграма рэалізуецца ў цесным супрацоўніцтве з асноўнымі беларускімі праваабарончымі арганізацыямі.

Патранат арганізацыйны над акцыяй: Grupa Zagranica і ініцыятыва Wolna Bialorus

Арганізатар тэхнічны: Таварыства Усходнеэўрапейскі Дэмакратычны Цэнтар (EEDC)

Каардынытыр праграмы: Jan Mencwel

Дадатковая інфармацыя:

У Польшчы аб’яўлены збор сродкаў для рэалізацыі праграмы падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі

Арыгінал праграмы па-польску (дакумэнт MS Word)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0