Кітай не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Украіны і гатовы да працягу ўсебаковага ўзаемавыгаднага кітайска-ўкраінскага супрацоўніцтва.

Аб гэтым сказала ў панядзелак на рэгулярным брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін, перадае РІА Навіны.

«Мы паважаем выбар ўкраінскага народа, зроблены на аснове асаблівасцяў сітуацыі ў краіне. Мы разглядаем Украіну як важнага стратэгічнага партнёра і гатовыя падтрымліваць развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў роўнасці і ўзаемнай выгады», — сказала Хуа Чуньін.

Яна не стала каментаваць сітуацыю, звязаную з рашэннем Вярхоўнай Рады адхіліць Віктара Януковіча з пасады прэзідэнта Украіны, але заклікала бакі «вырашыць усе пытанні і ў самыя кароткія тэрміны дасягнуць палітычнай стабільнасці і аднаўлення грамадскага парадку ў рамках закона мірнымі спосабамі шляхам палітычных кансультацый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?