Прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заяўляе, што ва Украіне існуе пагроза здароўю грамадзян РФ. Так ён патлумачыў адкліканне пасла Расіі ва Украіне Зурабава.
«Наш пасол у Кіеве адкліканы для кансультацый. Не мне вам казаць, што гэта азначае ў дыпламатычнай практыцы», — сказаў Мядзведзеў у Сочы.
Як падкрэсліў расійскі прэм'ер, такі крок азначае, што «нам незразумела, што там адбываецца, ёсць рэальная пагроза нашым інтарэсам, жыццю і здароўю нашых грамадзян».
0
0
0
0
0
0