Трагічнае ДТЗ адбылося 23 лютага ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці (на 11-м кіламетры аўтадарогі Воранава—Тракелі, каля вёскі Паліпніца), паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці. У Воранаўскім раёне іншамарка з п'яным за рулём завісла на дрэве. Раніцай у 10.30 аўтамабіль «Фальксваген Гольф», у якім ехалі 4 чалавекі, на завароце дарогі вылецеў у кювет, некалькі разоў перавярнуўся і завіс на прыдарожнай дрэве. Паколькі ні кіроўца, ні пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, іх выкінула праз шыбы. Кіроўца 25 гадоў памёр на месцы здарэння. Траім пасажырам спатрэбілася медыцынская дапамога. Паводле папярэдняй інфармацыі, уся кампанія на працягу цэлай ночы піла ў вёсцы Ліпнішкі, а раніцой вырашыла паехаць у Воранава да сяброў, каб працягнуць свята.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0