У аэрапорце «Мінск-2» прызямліўся самалёт з беларускімі алімпійцамі.
Прэзідэнцкі «Боінг» за Дар'яй Домрачавай і іншымі спартсменамі так і не выляцеў, алімпійцы вярталіся на ўрадавым «Ту-154».
У аэрапорце іх сустракаў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Ён узначальвае біятлонную федэрацыю.