Віктар Януковіч знаходзіцца ў Севастопалі, на расійскай базе марской пяхоты ў Казачай бухце, паведаміла ўкраінскае агенцтва УНІАН са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Паводле звестак крымскататарскага тэлеканала ATR, для экс-прэзідэнта падрыхтавалі дэсантны карабель Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі. Крыніцы паведамляюць, што на гэтым караблі Януковіч павінен адправіцца ў Расію.
Аднак пазней «інфармаваная вайсковая крыніца» паведаміла РІА «Навіны», што Віктара Януковіча няма ні на караблях, ні на іншых аб'ектах Чарнаморскага флоту.
Украінскі прэзідэнт знік з поля зроку СМІ 22 лютага, хоць абяцаў зладзіць паездкі па паўднёвым усходзе краіны. Адхіленне Януковіча ад улады ўжо прызналі ЗША і ЕС.
0
0
0
0
0
0