У Маскве сумняюцца ў легітымнасці дзеянняў Вярхоўнай Рады Украіны.

Пра гэта заявілі ў МЗС РФ.

« Выклікаюць глыбокую занепакоенасць з пункту гледжання легітымнасці дзеянні ў Вярхоўнай Радзе», — гаворыцца ў заяве.

«Спасылаючыся фактычна толькі на «рэвалюцыйную мэтазгоднасць», там штампуюць «рашэнні» і «законы», у тым ліку скіраваныя на тое, каб прыгнятаць гуманітарныя правы рускіх і іншых нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць ва Украіне», — заявілі ў Маскве.

У расійскім МЗС кажуць, што ў Радзе «гучаць заклікі да амаль поўнага забароны рускай мовы, люстрацыі, ліквідацыі партый і арганізацый, закрыцця непажаданых СМІ, зняцця абмежаванняў на прапаганду неанацысцкай ідэалогіі».

«Узяты курс на тое, каб дыктатарскімі, а часам і тэрарыстычнымі метадамі здушыць нязгодных у розных рэгіёнах Украіны», — заявілі у Маскве.

Акрамя таго, працягнулі ў расійскім дыпведамстве, ва Украіне пачалі раздавацца пагрозы адносна праваслаўных святыняў.

«Такое развіццё падзей падрывае Пагадненне ад 21 лютага, дыскрэдытуе яго ініцыятараў і гарантаў, стварае пагрозу грамадзянскага міру, стабільнасці грамадства і бяспекі грамадзян», — падкрэсліваецца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0