Пра гэта сказала віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі, высокі прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан падчас сустрэчы са старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандрам Турчынавым, паведамілі УНІАН у прэс-службе ВР.

Паводле слоў Эштан, «прадастаўленне неабходных рэсурсаў дазволіць выканаць намечаныя планы». «Мы гатовыя падтрымаць Украіну і падаць іншым краінам сігнал, што ваша краіна не толькі вырашае праблемы мінулага, але і глядзіць наперад», — сказала яна.

 Эштан паведаміла, што ўсклала кветкі да месца гібелі грамадзян Украіны ў час трагічных падзей апошніх дзён у Кіеве і пажадала ўсяго найлепшага народу Украіны. «Я хачу, каб ён стаў тым, чым хоча стаць, — сказала яна. — А мы падтрымаем і дапаможам вам у любы спосаб».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?