Аляксандр Лукашэнка заклікаў на фоне алімпійскіх поспехаў не забываць пра існуючыя ў спорце праблемы. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Палацы Незалежнасці на цырымоніі ўшанавання герояў зімовай Алімпіяды ў Сочы, паведамляе БелТА.

Лукашэнка ў атачэнні алімпійцаў: Дар'і Домрачавай, Алы Цупер і Антона Кушніра. За імі сядзяць — Валерый Вакульчык, Наталля Пяткевіч, Пятро Пракаповіч, фота president.gov.by

Лукашэнка ў атачэнні алімпійцаў: Дар'і Домрачавай, Алы Цупер і Антона Кушніра. За імі сядзяць — Валерый Вакульчык, Наталля Пяткевіч, Пятро Пракаповіч, фота president.gov.by

«Нельга не бачыць і тых праблем, якія сёння больш, чым нам хацелася б, апанавалі наш спорт. Нельга за гэтымі бліскучымі перамогамі некалькіх чалавек не бачыць тых праблем, якія ў нас існуюць. І калі ў біятлоне бліснулі нашы дзяўчаты (асобныя, шчыра кажучы), то паўстае пытанне: а дзе ж мужыкі, дзе нашы лыжнікі, дзе іншыя?» — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, адпаведныя пытанні будуць абмяркоўвацца на традыцыйнай працоўнай нарадзе пры падвядзенні вынікаў Алімпійскіх гульняў. «І да гэтага ўсе кіраўнікі федэрацый і члены ўрада павінны быць гатовыя», — папярэдзіў ён.

Лукашэнка нагадаў, што ўжо зусім хутка Беларусь будзе прымаць чэмпіянат свету па хакеі, і беларуская каманда павінна годна на ім выступіць.

«Калі вы не ўмееце гуляць у хакей, а на спартыўную хакейную пляцоўку сёння выходзяць нават не змагацца і змагацца, а ваяваць, біцца, весці, калі вы да гэтага не гатовыя — лепш не выходзьце на пляцоўку», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0