Адной з крыніц фінансавання эканамічных рэформаў ва Украіне могуць стаць грошы з замежных рахункаў Віктара Януковіча і яго атачэння.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі ў эфіры Польскага радыё. Ён пацвердзіў, што Польшча лічыць Януковіча ўжо былым прэзідэнтам.

«Так, Польшча прызнае краіну, а не ўрады. Януковіч зрабіў нешта нечуванае», — сказаў Сікорскі.

Ён здзівіўся паводзінам Януковіча, які фактычна збег з Кіева адразу пасля падпісання антыкрызіснага пагаднення.

Каментуючы эканамічную сітуацыю ва Украіне, Сікорскі падкрэсліў неабходнасць барацьбы з карупцыяй і рэформаў у краіне.

На яго думку, адной з крыніц падтрымкі рэформаў ва Украіне павінны быць рэсурсы па замарожванні рахункаў і актываў Януковіча і яго атачэння за межамі Украіны.

«Гэта велізарная адказнасць некаторых краін Еўрапейскага Саюза, мы пераконваем на працягу многіх тыдняў, каб зрабіць нешта з гэтымі грашыма, якія, мы ўсе ведаем, захоўваюцца на заходніх рахунках», — заявіў кіраўнік Польскага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?