У мастацтвазнаўстве існуе тэрмін мастакі «парыжскай школы». Пад ім разумеюць творцаў, які пэўны час жылі ў Парыжы і зведалі ўплыў гэтага горада ў сваім мастацтве. Сярод іх ёсць і беларусы.

Прычым як творцы, больш вядомыя на радзіме (Якаў Балглей, Міхаіл Кікоін, Павел Крэменя, Сэм Царфін, Восіп Любіч), так і тыя мастакі, якія атрымалі сусветную вядомасць (Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Цадкін).

Да нядаўняга часу ў Беларусі не было ніводнай карціны Хаіма Суціна, які нарадзіўся ў Смілавічах на Чэрвеншчыне.

У 2012 годзе «Белгазпрамбанк» набыў яго твор «Вялікія лугі ў Шартры».

Сёлета на Sotheby's банк за $1,8 мільёна набыў другую карціну, «Ева», напісаную ў 1928 годзе.

Спецыялісты кажуць, што з усіх партрэтных твораў Суціна яна з’яўляецца адной з найбольш рэалістычных.

Твор Суціна будзе паказаны на выставе «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі».

На ёй будуць паказаныя іншыя пакупкі банка: кнігу Сімяона Полацкага «Жазло праўлення» (1667), карціны Марка Шагала, а таксама «Партрэт паэта Тамаша Зана», напісаны Валенціем Ваньковічам.

Выстава пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі з 27 сакавіка да 10 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?