Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 19 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°С, днём плюс 5—11°С.

У Мінску 19 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём часам дождж. Вецер заходні з пераходам на паўночны, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 7—9°С.

20 кастрычніка ў сталіцы таксама воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер паўночны, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°С, днём плюс 4—6°С.

У наступныя двое сутак, 20 і 21 кастрычніка, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер паўночны, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 5°C, днём плюс 1—7°C.

21 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе кароткачасовы дождж, мокры снег. Вецер паўночна-ўсходні, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°C, днём плюс 2—8°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0