У сераду 26 лютага ў Львове пройдзе агульнагарадскі флэшмоб салідарнасці з паўднёвымі і ўсходнімі рэгіёнамі Украіны. Па ініцыятыве мясцовых актывістаў Майдану ўвесь гэты дзень жыхары горада будуць размаўляць толькі на расійскай мове.

У распаўсюджаным праз сацыяльныя сеткі звароце гаворыцца: «26 лютага ў знак салідарнасці з жыхарамі ўсходніх і паўднёвых рэгіёнаў я буду размаўляць па-расійску дома, на працы, у транспарце, з сябрамі — паўсюль». Пры гэтым актывісты падкрэсліваюць, што іх ініцыятыва не з'яўляецца афіцыйнай.

Па словах арганізатараў флэш-мобу, такім чынам яны хочуць паказаць, што для іх пытанне перавыбараў куды важнейшае за моўнае.

Яны сцвярджаюць, што зараз моўнае пытанне выкарыстоўваецца «несумленнымі людзьмі» для расколу Украіны.

Раней 23 лютага Вярхоўная Рада адмяніла закон аб рэгіянальных мовах ад 2012 года. Паводле гэтага закона расійская мова была прызнана другой афіцыйнай у 13 з 27 рэгіёнаў Украіны.

Інтэлігенцыя Львова выступае супраць цкавання расійскамоўных украінцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?