У горадзе Санкт -Пецярбургу, які атрымалася ідэнтыфікаваць па відэа, а менавіта на вуліцы Грамадзянскі праспект, адразу насупраць метро «Акадэмічная», адбылося ДТЗ з удзелам трох легкавых аўтамабіляў: ВАЗ 2108, таксі (як мяркуецца, Chevrolet Cobalt) і аўтамабіля, як мяркуецца, Mazda 3. Праўда, ускосна ў ДТЗ удзельнічаў яшчэ і тралейбус, але зрабіў ён гэта не па сваім жаданні і ўпотай ад свайго кіроўцы.

Усё пачалося з таго, што побач з метро «Акадэмічная» двое маладых людзей беспаспяхова спрабавалі завесці сваю чорную «васьмёрку». Пасля таго як былі перабраны ўсе звычайныя даступныя спосабы, на розум ім прыйшоў яшчэ адзін сродак, а менавіта — аўтатранспартны сродак у выглядзе тралейбуса як бясплатнай цягавай сілы.

Задумка была добрая і пры пэўных абставінах спрацавала б: прывязаць тросам «васьмёрку» да тралейбуса і завесці з разгону, а потым даехаць з ім да наступнага прыпынку, дзе адвязацца і працягнуць свой шлях.

Мяркуючы па рэакцыі дзяўчат, якія здымалі гэта відэа з акна верхняга паверха гандлёвага цэнтра «Академ-Парк», малады чалавек ужо спрабаваў прывязаць машыну да аўтобуса ці тралейбуса, але па нейкай прычыне беспаспяхова. І вось калі чарговы тралейбус падышоў да прыпынку, кіроўца ВАЗа з напарнікам аператыўна даштурхалі сваю машыну метраў 10 да тралейбуса і прывязалі яе.

Але свой план маладыя людзі відавочна дапрацавалі не да канца.

Верагодна, планавалася, што кіроўца адразу сядзе за руль «васьмёркі», але ён чамусьці гэтага не зрабіў, а апамятаўся толькі, калі звязка «тралейбус-васьмёрка» набрала прыстойную хуткасць. Спробы тармазіць нагамі поспеху, ясная справа, не прынеслі. І праз пару секунд ВАЗ урэзаўся ў прыпаркаванае ля абочыны таксі Chevrolet, якое, у сваю чаргу, ткнулася носам у Mazda.

Тралейбус працягнуў свой шлях, весела памахваючы абрыўкам троса.

Дзіўна, але машына ДІБДР прыбыла на месца роўна праз 3 секунды пасля ДТЗ, быццам паліцыянты з асалодай чакалі гэтага моманту непадалёк і проста не хацелі перарываць палёт фантазіі двух хлопцаў.

У каментарах да гэтага відэа годнае месца займае фраза, якая звычайна суправаджае відэаролікі аб рускай кемлівасці або дзівацтвах: Don't worry, they are professional Russians.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?