На сайце апублікаваныя фатаграфіі са спадарожнікаў НАСА за апошнія 13 гадоў. Больш за тое, алгарытмы апрацоўкі малюнкаў дазваляюць дэталёва падлічыць аб'ёмы страчаных і выраслых лясоў на кожнай тэрыторыі і ў кожнай краіне па гадах. Напрыклад, вось статыстыка па Расіі за 2000—2013 гг: страты — 36,5 млн га, вырасла толькі 16,2 млн га (1-е месца ў свеце па стратах лесу); Украіна: -565 тыс. га, 353 тыс. га; Беларусь: -416 тыс. га, 375 тыс. га.

Высечка лясоў ідзе практычна ва ўсім свеце. Зводка па ўсіх краінах паказвае ўсяго толькі некалькі дзяржаваў, дзе зялёнага пакрыцця стала больш за апошнія 13 гадоў. Напрыклад, Лесота і Егіпет.

«Да таго моманту, калі мы даведаемся аб высечцы лесу, звычайна ўжо занадта позна што-небудзь пачынаць, — піша Google у прэс-рэлізе. — Навукоўцы стагоддзямі вывучаюць лес, паказваючы на жыццёвую важнасць гэтай экасістэмы для чалавечага грамадства. Але большасць з нас да гэтага часу не мае своечасовай і дакладнай інфармацыі аб тым, дзе, калі і чаму лясы знікаюць. Гэта павінна змяніцца з запускам Global Forest Watch».

Праект коштам $25 млн прадставіць аператыўную інфармацыю эколагам і актывістам аб тым, што адбываецца ў іх краіне і на навакольных тэрыторыях. Хутка на сайце з'явіцца сэрвіс абвестак, якія будуць паведамляць пра высечку лесу ў зададзенай мясцовасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?