Запахла порахам. Газеты зноў загаварылі аб вайне. Еўропа з года на год, як вол даўбні, чакае вялікай, агульнаеўрапейскай вайны. Палітыкі вераць, што гэткая вайна немінуча і, каб утрымаць у Еўропе згоду, з кожным годам еўрапейскія гасударствы павялічваюць свае ваенныя сілы, затрачваючы мільёны мільёнаў на ўтрыманне войска, або, як іншыя кажуць, —аружнага спакою.
«НН». №9. 1914.
Беларуска-расійскі газавы канфлікт. Пасля кароткачасовага спынення падачы газу 18-19 лютага беларускія і расійскія афіцыйныя асобы працягваюць абменьвацца крытычнымі заўвагамі. «Адбылася істэрыка расійскага кіраўніцтва, выкліканая тым, што беларускі прэзідэнт не ідзе на стратэгічныя саступкі расейцам», — кажа Валер Булгакаў.
«НН». №8. 2004.