26 лютага на пляжы ў мексіканскім Канкуне памёр знакаміты гітарыст Пака дэ Лусія, які зрабіў жанр фламенка папулярным ва ўсім свеце. Не вытрымала сэрца. Гітарысту было 66 гадоў.

Пака дэ Лусія, з чыім імем ніколі не спраўляліся расейскамоўныя фірмы грамзапісу (там ён фігураваў як Лючыа), пакінуў пасля сябе дзясяткі альбомаў – усе яны сталі класікай фламенка. Ён быў эксперыментатарам, працаваў з Джонам Маклафлінам і Элам дзі Меолам, актыўна гастраляваў. Цікава, што нотную грамату дэ Лусія засвоіў толькі ў 44 гады.

Прапануем вам поўнае відэа аднаго з канцэртаў дэ Лусіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?