Перад будынкам Вярхоўнай Рады Крыма сабралася ад 4 да 5 тыс. крымскіх татараў і прыхільнікаў руху «Еўрамайдан-Крым», каб выказаць свой пратэст супраць дзеянняў крымскага парламента, які не жадае прызнаваць новую ўладу ва Украіне.

Сабралася 4-5 тыс. чалавек са шматлікімі украінскімі і крымска-татарскімі нацыянальнымі сцягамі. Яны час ад часу скандуюць «Украіна!», «Банду гэць!», а таксама «Слава Украіне! Героям Слава!», «Крым — не Расія!».

Разам з тым побач з парламентам сабралася 600-700 прыхільнікаў прарасейскіх арганізацый і партыі «Русское адзінства», каб падтрымаць парламент Крыма.

Лічбы прыводзіць агенцтва «Інтэрфакс».

Супрацьлеглыя бакі раздзяляе два кардоны міліцыі. Аднак час ад часу некалькі разоў былі перарваныя кардоны, перыядычна ўзнікаюць невялікія бойкі.

Прыхільнікі партыі «Рускае адзінства» трымаюць у руках сцяг Расійскай Федэрацыі.

Час ад часу крымскія татары паступова пассоўваюць у бок ад крымскага парламента прыхільнікаў прарасійскіх партый.

Цяпер частка крымскіх татараў засталася пад Вярхоўнай Радай Крыма, аднак ім заступіў шлях кардон міліцыі. Узнікла штурханіна, людзі спрабуюць зрушыць кардон з другога боку, крымскія татары спрабуюць дайсці да самага ўваходу ў Вярхоўную Раду, аднак пакуль гэта не атрымалася, перад імі ёсць яшчэ невялікая свабодная пляцоўка.

У аўторак прэзідыум крымскага парламента прыняў рашэнне аб правядзенні ў сераду пазачарговага пленарнага пасяджэння Вярхоўнай Рады Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?