З 14.39 да 17.20 былі закрыты абедзве лініі мінскага метро. На станцыі не пускалі. Гэта было звязана з праверкай інфармацыі пра знойдзеныя падазроныя прадметы.

Людзям загадалі пакінуць метрапалітэн, фота Андрэя Кіма

Людзям загадалі пакінуць метрапалітэн, фота Андрэя Кіма

фота Андрэя Кіма са станцыі метро «Грушаўская»

фота Андрэя Кіма са станцыі метро «Грушаўская»

Вестыбюль станцыі «Акадэмія навук». Фота з сацыяльных сетак

Вестыбюль станцыі «Акадэмія навук». Фота з сацыяльных сетак

Вестыбюль станцыі «Кастрычніцкая». Фота з сацыяльных сетак

Вестыбюль станцыі «Кастрычніцкая». Фота з сацыяльных сетак

Станцыя «Плошча Пабеды». Фота з сацыяльных сетак

Станцыя «Плошча Пабеды». Фота з сацыяльных сетак

«Мінсктранс» запусціў дадатковыя аўтобусы, аднак іх магчымасцяў недастаткова. І гэта яшчэ не пачалася «гадзіна пік».

Як паведамляюць чытачы (Андрэй Кім), у метро шмат супрацоўнікаў міліцыі.

Пісьменніца Валярына Кустава піша з «Kаменнай Горкі»: тэрмiнова кiнуліся ахоўнікі і заблакавалі дзверы. Перакрытыя ўсе выхады ды уваходы у метро. Стаю перад уваходам. Нiкога не выпускаюць i не упускаюць.

Паведамляецца, што з метро ўсіх выгналі, нават хто ехаў у цягніку. У выніку на праспекце шмат пасажыраў.

Твітар ГУУС Мінгарвыканкама паведамляе, што праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, звязаныя з выяўленнем пастаронніх прадметаў на некалькіх станцыях». Міліцыя раіць скарыстацца іншымі відамі транспарту.

Начальнік метрапалітэна Расціслаў Юрэня паведаміў БелаПАН, што «метро закрыты паводле загаду міліцыі».

ГУУС Мінгарвыканкама дадае, што вядзецца пошук невядомых прадметаў, пра якія паведамілі мінчукі (ці праверка інфармацыі).

Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі паведаміў, што неўзабаве метро адновіць працу, але ў міліцыі раяць скарыстацца пакуль наземным транспартам.

***

Карэспандэнт «НН» перадае, што закрытыя падземныя пераходы на плошчы Перамогі, а вось на плошчы Якуба Коласа — працуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?