Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сераду загадаў правесці раптоўную комплексную праверку боегатоўнасці войскаў і сіл Заходняга і Цэнтральнага ваенных акругаў, а таксама шэрагу родаў войскаў, паведаміў у сераду міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

«У адпаведнасці з распараджэннем прэзідэнта Расійскай Федэрацыі сёння ў 14:00 раптоўна паднятыя па трывозе войскі Заходняй ваеннай акругі, а таксама злучэнні і воінскія часці, якія дыслакуюцца на яго тэрыторыі, 2-я армія Цэнтральнай ваеннай акругі, камандаванне Паветрана-касмічнай абароны, Паветрана-дэсантных войскаў, Далёкай і Ваенна-транспартнай авіяцыі», — сказаў Сяргей Шайгу на нарадзе ў Мінабароны РФ.

Ён адзначыў, што «Вярхоўным галоўнакамандуючым пастаўленыя задачы праверкі здольнасці войскаў да дзеянняў пры вырашэнні крызісных сітуацый, якія ўяўляюць пагрозу ваеннай бяспецы краіны, а таксама антытэрарыстычнага, санітарна-эпідэміялагічнага і тэхнагеннага характару», — цытуе яго агенцтва Інтэрфакс.

Праверку прадугледжваецца правесці ў перыяд з 26 лютага да 3 сакавіка ў два этапы.

На другім этапе адбудзецца аператыўна-тактычнае вучэнне сіламі 6-й і 20-й армій Заходняй ваеннай акругі, 2-й арміі Цэнтральнай ваеннай акругі, камандавання дэсантных войскаў.

Частка сіл авіяцыі перабазуецца на аператыўныя аэрадромы, у тым ліку, з дазапраўкай у паветры.

«Быць у гатоўнасці да ажыццяўлення бамбакідання на незнаёмых палігонах», — сказаў Шайгу.

Войскі павінны будуць вярнуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі да 7 сакавіка.

Гэтая праверка боегатоўнасці адбываецца на фоне нарастання антыўкраінскай прапаганды ў расійскіх СМІ. Гучаць заклікі да Крыма пра выхад са складу Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?