Старшыня Вярхоўнай Рады Крыма Уладзімір Канстанцінаў заявіў, што ў крымскім парламенце не падымаюць пытанне аб выхадзе аўтаноміі са складу Украіны.
Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Вярхоўнай Рады АРК сёння, у сераду.
Канстанцінаў назваў недакладнай распаўсюджаную некаторымі СМІ інфармацыю аб тым, што ў сераду ў ходзе пазачарговага пленарнага пасяджэння парламента аўтаноміі планавалася прыняць радыкальныя рашэнні, аж да выхаду Крыма са складу Украіны.
У крымскім парламенце не ставяць пытанне аб выхадзе Крыму са складу Украіны. Гэта правакацыя з мэтай дыскрэдытаваць Вярхоўную Раду аўтаноміі, пазбавіць яе легітымнасці», - заявіў ён.
Паводле яго слоў, што «гэтая правакацыя арганізавана і падтрымана Макееўскай камандай у крымскім урадзе, якая дзеля захавання ўлады гатовая ахвяраваць грамадска-палітычнай стабільнасцю на паўвостраве».
«Не паддавайцеся на правакацыі! У сітуцыі, што склалася, захоўвайце спакой і ўзважанасць у сваіх учынках», - заявіў Канстанцінаў.