Ад 17.20 метро пачало працаваць у звычайным рэжыме. Нагадаем, яно было замкнёна ад 14.39.
Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі сказаў «Нашай Ніве», што поўная інфармацыя аб прычынах закрыцця метро з'явіцца пазней.
У акаўнце мінскага метрапалітэна ў Твітары паведамляюць, што ў метро магчымыя праблемы з графікам руху: настала гадзіна пік.